МАГУТНЫ БОЖА
Верш Наталлі Арсенневай “Малітва за Беларусь”, больш вядомы пад назвай “Магутны Божа” стаў гімнам незалежнай Беларусі.
МAЛIТВА ЗА БЕЛАРУСЬ
Магутны Божа! Уладар сусветаў,
Вялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменне Свае хвалы.
Дай спор у працы спакойнай, шэрай,
На хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу, і веліч веры
Ў нашу праўду, у прышласць – дай!
Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
Краіну нашу і наш народ.