Стихотворения Ларисы Гениюш

***
Можна сэрца жывое пакласць на агонь
Ці мячом разрубаць напалову,
І таптаць, і тыраніць ў няволі яго,
І не вырваць патрэбнага слова!
Можна піць з яго кроў, хто не знае пра жаль,
Ды паганіць яго без прычыны.
Усё ж яго не зламаць, як шляхотную сталь,
Калі гэта ёсць сэрца жанчыны.
Йду адна. Прада мной рассцілаецца ноч,
Вецер думы кіпучыя студзіць.
Здзек чужацкі, як добра адточаны нож,
Вострыём упіваецца ў грудзі,
То пячэ, як агонь, то марозіць, як лёд,
Непакоіць і мучыць, і раніць.
Здзек варожы кругом, як наежаны дрот,
Што апутаў маё існаванне.
Усё ж не зломлены дух і не склонены стан,
Не дастаць ім да гордага сэрца.
Прыйдзе сонца, абман ападзе, як туман,
Але праўда – яна застанецца!
Я не гнуся ў палоне, не знаю, што страх,
Не палохайце словам, ні чынам.
Не ўздрыгне яно нат ў найстрашнейшых руках –
Беларускае сэрца жанчыны!

***
Можно сердце живое положить на огонь
Иль мечом разрубить надвое,
И топтать, и тиранить в неволи его,
И не вырвать нужного слова!
Можно пить из него кровь, кто не знает про жалость,
Да поганить его без причины.
Все ж его не сломать, как шляхетную сталь,
Когда это – сердце женщины.
Иду одна. Передо мной расстилается ночь,
Ветер думы кипучие студит.
Глумление чужое, как хорошо отточенный нож,
Острием впивается в груди,
То печет, как огонь, то морозит, как лед,
Беспокоит и мучит, и ранит.
Издевательство вражеское кругом, как проволока,
Что опутала мое существование.
Все ж не сломлен дух и не склонен стан,
Не достать им до гордого сердца.
Придет солнце, обман опадет, как туман,
Но правда – она останется!
Я не гнусь в плену, не знаю, что страх,
Не пугайте словом, ни чином.
Не вздрогнет оно даже в найстрашнейших руках –
Белорусское сердце женщины!

***
Ты – пан зямлі, я – пан свайго сумлення,
І нада мною ты не валадар.
То за табою крыўда пойдзе ценем,
І будзе мсціць разбураны алтар.
Дык ты дрыжы паміж уласных стражаў,
Каб змыць віну, шукай у сэрцы слоў.
А я пайду. І нехта ціха скажа:
– Вунь чалавек дарогаю пайшоў.

***
Ты – господин земли, я – господин своей совести,
И надо мною ты не властелин.
То за тобой обида пойдет тенью,
И будет мстить разбуренный алтарь.
Так ты дрожи между своей охраной,
Чтоб смыть вину, ищи в сердце слова.
А я пойду. И кто-то тихо скажет:
– Вон человек дорогою пошел.

Караценькія вершы / Коротенькие стихи

***
Хай славіцца наш беларускі род –
Душой з вясны і воляю са сталі,
Каб з гнёздаў нам не пеўнікі на плот,
А горда арляняты выляталі!

***
Мудрасць спелую сівых вякоў
П’ю з народных жывых крыніцаў.
Паважаю чужых багоў.
Ды прывыкла сваім маліцца.

***
На зоры глядзець немагчыма.
Мігцяцца з-за хмары, як дым,
І свеціцца месяц-лучына
На прыпечку неба глухім.

***
Мы – як зубры,
Мы у сябе дома,
Тутэйшыя, што ад вякоў жывуць.
Мы – як дубы,
Нас можна знішчыць громам,
Але з зямлі нас роднай
Не скрануць…

***
Сіратліва ўзіраецца топаль.
У асенніх дарог каламуць.
Калі ў сэрцы паэта попел,
У агонь яго не раздзьмуць.

***
Воля – не тое, што рукі развяжуць,
Зменяць на большую клетку малую.
Воля – не тое,
Што “вольны ты” скажуць.
Воля – то воля, якую адчую.

***
Колькі дум маіх ні раскулачвалі,
Нат ў смяротна-трывожны час
Не назвала я мамай мачыхі
І душы не здала ў калгас!

***
У кожнага зара сваіх надзей,
Радасці свае, свае турботы.
Таму не можа звонкі салавей,
Пяюн вясны, свістаць па воўчых нотах!

***
Сёння не вабіць зацішша святыні.
Хочацца ў поле йсці сцежкаю вузкай
І, як калісьці Хрыстос у пустыні,
Маліцца і плакаць душой беларускай.

***
Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі.
А без яе – зусім не жыць.

***
Пусть славится наш белорусский род –
Душой весны и волею из стали,
Чтобы из гнезд нам не петухи на забор,
А гордо орленята вылетали!

***
Мудрость спелую сивых веков
Пью из народных живых источников.
Уважаю чужих богов.
Да привыкла своим молиться.

***
На звезды смотреть невозможно.
Мигают из-за тучи, как дым,
И светится месяц-лучина
На припечке неба глухом.

***
Мы – как зубры,
Мы у себя дома,
Здешние, что от веков живут.
Мы – как дубы,
Нас можно уничтожить громом,
Но с земли нас родной
Не cтолкнуть.

***
Сиротливо всматривается тополь.
У осенних дорог коломуть.
Когда в сердце поэта пепел,
В огонь его не раздуть.

***
Свобода – не то, что руки развяжут,
Заменят на большую клетку малую.
Свобода – не то,
Что “свободный ты” скажут.
Свобода – это свобода, которую ощущу.

***
Сколько дум моих не раскулачивали,
Даже в смертельно-тревожный час
Не назвала я мамой мачеху
И души не сдала в колхоз!

***
У каждого заря своих надежд,
Радости свои, свои заботы.
Поэтому не может звонкий соловей,
Певец весны, свистеть по волчьих нотах!

***
Сегодня не влечет затишье святыни.
Хочется в поле идти тропою узкой
И, как когда-то Христос в пустыни,
Молиться и плакать душой белорусской.

***
Одной цели не отрекусь,
И сердце мне не задрожит:
Как жить – так жить для Беларуси.
А без нее – совсем не жить.