Биография Алоизы Пашкевич, библиография (на белорусском языке)

15 лiпеня – 130 год з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч; 1876-1916), паэтэсы-рэвалюцыянеркі

У гісторыі беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя вылучаецца імя паэтэсы-рэвалюцыянеркі Алаізы Пашкевіч, вядомай пад літаратурным псеўданінам Цётка. Усё сваё кароткае жыццё аддала гэта шчырая патрыётка змаганню за народную волю.

Нарадзілася Алаіза Пашкевіч у былым фальварку Пешчын Шчучынскага раёна ў шляхецкай сям’і. Скончыла Віленскае прыватнае сямікласнае вучылішча В. Прозаравай. Настаўнічала ў вёсцы. У 1902-1904 гг. вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта ў Пецярбургу. Вучоба аказала вялікі ўплыў на асобу А. Пашкевіч. Тут яна атрымала ўрокі этыкі, высокай грамадзянскасці, пагарды да мяшчанскага спакою; зразумела, што найвышэйшае прызначэнне чалавека – барацьба з цемрашальствам, несправядлівасцю, з людскім горам. Веды па медыцыне, гігіене, педагогіцы, батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцці. У час яе вучобы ў Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў “Круг беларускай народнай прасветы”. Алаіза арганічна ўліваецца ў яго кола. Асяроддзе, у якое трапіла дзяўчына, цалкам вызначыла яе грамадзянскую пазіцыю. А. Пашкевіч становіцца актыўнай удзельніцай барацьбы з царызмам. Выступае не толькі за сацыяльнае вызваленне працоўных, але і за нацыянальнае вызваленне Бацькаўшчыны. Тады ж пачаўся і шлях Алаізы ў літаратуру. У нелегальных выданнях гуртка – “Каляднай пісанцы” і “Велікоднай пісанцы” – былі змешчаны яе вершы “Мужык не змяніўся”, “Музыкант беларускі”, “Нямаш, але будзе”. Лесгафтаўскіх курсаў Алаіза не скончыла, але здала экстэрнам экзамен за поўны курс пецярбургскай Аляксандраўскай жаночай гімназіі. Яна заўсёды імкнулася да самаўдасканалення, марыла паступіць ва універсітэт. У 1904 г. А. Пашкевіч вярнулася ў Вільню і распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова працавала фельчаркай у Нова-Вілейскай бальніцы. Пад пагрозай арышту была вымушана ў 1905 г. на нейкі час пакінуць Вільню, але хутка вярнулася і прыняла ўдзел у выпуску першай беларускай газеты “Наша доля”. І зноў эміграцыя. Цётка едзе ў Галіцыю, дзе паступае на філасофскі факультэт Львоўскага універсітэта. Займаецца вывучэннем беларускага тэатра і фальклору. Матэрыяльная незабяспечанасць, напружаная творчая праца абвастраюць хваробу лёгкіх. У 1908-1909 гг. Цётка жыве ў Кракаве, вучыцца ў Ягелонскім універсітэце, пад чужым пашпартам наведвае Расію. У эміграцыі выходзіць замуж за літоўскага інжынера С. Кайрыса. Прозвішча мужа дазволіла ёй зноў вярнуцца на радзіму, дзе ў 1914 г. пачынае выдаваць у Мінску часопіс для моладзі “Лучынка”. Каб паправіць здароўе, на некаторы час зноў выязджае ў Фінляндыю і Швецыю. У 1915 г. Цётка прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні, дапамагае ў стварэнні прытулкаў, як сястра міласэрнасці даглядае хворых у тыфозным бараку. У 1916 г. памёр бацька, і Алаіза паехала на яго пахаванне. У Лідскім павеце лютавала эпідэмія тыфу. Цётка засталася, каб дапамагчы хворым землякам, але сама заразілася і памерла.

Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка) сведчыць пра тое, што яна была асобай яркай і таленавітай. Самымі раннімі з яе вядомых вершаў лічацца “Лета” і “Восень”, апублікаваныя ў зборніку “Скрыпка беларуская” (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік – “Хрэст на свабоду” (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы “Хрэст на свабоду”, “Мора”, “Пад штандарам” – сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Упершыню яны былі раздрукаваны тысячамі экземпляраў і распаўсюджваліся сярод паднятых на рэвалюцыйнае змаганне мас у 1905 г. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі – любоў да радзімы, да роднай прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў – характэрныя рысы яе лірыкі.
Цётка – адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі (“Зялёнка”), цяжкі вясковы побыт (“Навагодні ліст”), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве (“Міхаська”). Апавяданне “Прысяга над крывавымі разорамі” таксама, як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасці пракламацыі. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей (“Лемантар”, “Гасцінец для малых дзяцей”, “Першае чытанне для дзетак беларусаў”), публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра.

Усёй сваёй творчасцю, грамадскай і асветніцкай дзейнасцю Цётка імкнулася сцвердзіць абавязак песняра і грамадзяніна – служыць нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму адраджэнню сваёй Бацькаўшчыны. І назаўсёды засталася ў памяці народа як сімвал ахвярнасці, пакут і веры.

Т в о р ы Ц ё т к і

Першае чытанне для дзетак беларусаў : для дашкольнага і мал. школьнага ўзросту / написала Цйотка. – Факсімільнае ўзнаўленне выдання 1906 г. – Мінск : Юнацтва, 1992. – 32 с.
Выбраныя творы / Цётка ; [укладанне і прадмова Валянціны Коўтун ; каментар Сцяпана Александровіча і Валянціны Коўтун]. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2001. – 333 с., [4] л. фат. – (Беларускі кнігазбор). – Змест: Паэзія; Проза; Чытанкі для дзяцей; Лісты; Дадатак.
Творы / Цётка; [укладанне, прадмова і каментарыі Сцяпана Александровіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 302 с. : іл. – Змест: Скрыпка беларуская; Хрэст на свабоду; Вершы, 1903-1915; Апавяданні, нарысы; Артыкулы; Пісьмы.
Избранное : [для ст. школьного возраста] / Тётка ; [всупительная статья О.А. Лойко ; перевод с белорусского Петра Кошеля]. – Минск : Юнацтва, 1986. – 222 с., [11] л. ил. – Содерж.: Скрипка белорусская; Крещение свободой; Стихи, 1903-1915; Рассказы. Путевые очерки; Статьи.
Избранное : стихотворения. Рассказы. Путевые очерки : перевод с белорусского / Тётка ; [составление и предисловие Степана Александровича]. – [Москва : Художественная литература, 1976]. – 221 с.
Вершы і апавяданні : [для ст. школьнага ўзросту] / Алаіза Пашкевіч (Цётка) ; [прадмова С.Х. Александровіча]. – Мінск : Сталія, 2003. – 104 с.
Вершы / Цётка ; [укладанне В. Хлебавец ; прадмова А. Лойкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – 214 с. : іл. – Тэкст паралельна на беларускай і рускай мовах.
Тётка (Алоиза Степановна Пашкевич) (1876-1916) : [работы по вопросам воспитания и образования] // Антология педагогической мысли Белорусской ССР / [составители : Э.К. Дорошевич и др.] ; редакционная коллегия тома : М.А. Лазарук (ответственный редактор) [и др.]. Москва, 1986. С. 258-264. – Содержание: [Биографическая справка]. Лучинка ; Как нам учиться ; К сельской молодежи белорусской : (отрывки) ; Берегите родное слово : (отрывки) ; О душе молодежи : (отрывки) ; К школьной молодежи : (отрывок) ; Папоротник-цветок : (отрывки) / Тётка.

А б ж ы ц ц і і т в о р ч а с ц і п а э т э с ы

Цётка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 110-111.
Цётка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 101-102.
Цётка // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 748.
Цётка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А.В. Мальдзіса. Мінск, 1995. Т. 6. С. 216-222.
Цётка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 472-473.
Цётка // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А.Я. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 601-603.
Цётка // Асветнікі зямлі Беларускай, X – пачатак XX ст. : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001. С. 459-460.
Коўтун В. На касмічнай карце Бацькаўшчыны : з радаводу Цёткі / Валянціна Коўтун // Роднае слова. 1998. № 12. С. 165-171.
Коўтун В. “Шчыру ахвярнасць клаў я для краю…” : літаратурна-архіўнае эсэ / Валянціна Коўтун // Полымя. 1991. № 7. С. 214-245.
Пра жыццё і творчасць Цёткі, сям’ю і сяброў пісьменніцы
Лойка А.А. Цётка (1876-1916) // Гісторыя беларускай літаратуры : дакастрычніцкі перыяд : у 2 ч. / А.А. Лойка. 2-е выд., дапрацаванае і дапоўненае. Мінск, 1989. Ч. 2. С. 66-88. Змест: Жыццёвы шлях; Паэзія; Проза і публіцыстыка; Значэнне.
Голуб Ю. “Я, Пашкевічанка… Як згіну – не шкадуйце…” / Юрка Голуб // Галасы : штогоднік. Гродна, 2002. С. 122-126.
Коўтун В. Стала песняю ў народзе : асоба і творчасць Цёткі ў кантэксце станаўлення беларускай класікі : дапаможнік для настаўніка / Валянціна Коўтун. – Мінск : Народная асвета, 2000. – 143 с.
Коўтун В. Жыве яе ліра нанова : творчасць Цёткі ў кантэксце станаўлення беларускай паэзіі / Валянціна Коўтун // Полымя. 1998. № 6. С. 274-291.
Максімовіч В.А. Творчасць Цёткі (А. Пашкевіч) у грамадска-культурным кантэксце пачатку XX ст. / В.А. Максімовіч // Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя / В.А. Максімовіч. Мінск, 2000. С. 228-260.
Тое ж // Беларускі мадэрнізм : эстэтычная самаідэнтыфікацыя літаратуры пачатку XX стагоддзя / В.А. Максімовіч. Мінск, 2001. С. 173-196.
Дасаева Т.М. Паэтыка лірызму ў беларускай прозе / Т.М. Дасаева. – Мінск : БДУ, 2001. – 152 с.
Дасаева Т.М. Асаблівасці лірызму ў прозе Цёткі / Т.М. Дасаева // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2001. № 3. С. 120-124.
Максімовіч В. “Вялікая трагедыя схоплена тонамі” : навелістыка Цёткі / Валеры Максімовіч // Роднае слова. 1999. № 7. С. 20-25.
Новік М. Мова нарысаў Алаізы Пашкевіч (Цёткі) / Марыя Новік // Роднае слова. 1993. № 6. С. 26-32.
Максімовіч В. Феномен Цёткі / Валеры Максімовіч // Полымя. 2001. № 6. С. 272-288.
Аналіз паэтычнай творчасці
Бярозкін, Р. Цётка (1876-1916) / Рыгор Бярозкін // Слова пра літаратуру і літаратараў : літаратурна-крытычныя артыкулы па беларускай літаратуры : у 2 кн. / [укладанне В.В. Ашмян і інш.]. Мінск, 2001. Кн. 1. С. 226-248.
Тое ж // Кніга пра паэзію : выбранае / Рыгор Бярозкін. Мінск, 1974. С. 124-190.
Тое ж // Постаці : артыкулы пра паэтаў / Рыгор Бярозкін. Мінск, 1971. С. 21-57.
Багдановіч І.Э. Цётка, 1876-1916 / Багдановіч І.Э. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [навуковыя рэдактары : І.Я. Навуменка, В.А. Каваленка]. Мінск, 1999. Т. 1. С. 103-120.
Багдановіч І. “Дух народу я абняла б…” : літаратурны партрэт Цёткі (Алаізы Пашкевіч) / Ірына Багдановіч // Роднае слова. 1996. № 7. С. 3-20.
Семяновіч А.А. Цётка (Алаіза Пашкевіч) (1876-1916) / [А.А. Семяновіч] // Гісторыя беларускай літаратуры, XIX – пачатак XX ст. / пад агульнай рэдакцыяй М.А. Лазарука і А.А. Семяновіча. Мінск, 1998. С. 234-251.
Быхавец І. “Хачу, арлы, ляцець з вамі” : штрыхі да партрэта Цёткі / Іосіф Быхавец // Роднае слова. 1992. № 10. С. 37-42.
Гілевіч Н. “Веру, братцы : людзьмі станем!..” : да 100-годдзя з дня нараджэння Цёткі / Ніл Гілевіч // Удзячнасць і абавязак : літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі / Ніл Гілевіч. Мінск, 1982. С. 3-6.
Петрушкевіч А. “Я заграла б смехам кветак…” : пра яшчэ адну старонку творчасці Алаізы Пашкевіч / Ала Петрушкевіч // Пра творы і творцаў : літаратурна-крытычныя артыкулы / Ала Петрушкевіч. [Слонім], 2002. С. 136-140.
Петрушкевіч А. Пад зоркай Алаізы / Ала Петрушкевіч // Іду па слядах : літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы / Ала Петрушкевіч. Гродна, 1997. С. 45-74. Змест: Яе дарогі; “Я заграла б смехам кветак…”; “Жыве мая ліра нанова”; Вяртанне “Міхаські”; Цётка – старожка запаленай “Лучынкі”.
Коўтун В. Традыцыі Цёткі ў творчасці “ўзвышанцаў” / Валянціна Коўтун // Пра час “Узвышша” : матэрыялы навуковых канферэнцый, узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 1990-2002) / [рэдакцыйная калегія : Г.В. Запартыка (галоўны рэдактар) і інш.]. Мінск, 2002. С. 190-197.
Шаронава Т.Р. Алаіза Пашкевіч (Цётка) і педагогіка / Т.Р.Шаронава // Адукацыя і выхаванне. 1996. № 7. С. 110-115.
Снапкоўская С.В. “Як нам вучыцца” : да 125-годдзя з дня нараджэння Цёткі (1876-1916 гг.) / С.В. Снапкоўская // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. 2001. № 2. С. 81-86.
Асветніцка-педагагічная дзейнасць Цёткі
Снапкоўская С.В. Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі : з гісторыі школы і педагагічнай думкі Беларусі канца XIX – пачатку XX ст. / С.В. Снапкоўская. – Мінск : Народная асвета, 1995. – 129 с.
Саннікава А.У. Цётка (Алаіза Пашкевіч) – аўтар першых вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове : вучэбна-метадычны дапаможнік / А.У. Саннікава ; Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, кафедра беларускай і рускай моў ; [пераклад з рускай В.П. Клімавец]. – Мінск, 2003. – 66 с.
Руцкая А. Педагагічная спадчына Цёткі / Алена Руцкая // Полымя. 1997. № 6. С. 247-252.
Яфімава М. Аўтарства бясспрэчнае / Маргарыта Яфімава // Полымя. 1997. № 6. С. 257-259.
Пра кнігу “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання” А. Цёткі
Марціновіч А. Сорак гадоў і вечнасць / Алесь Марціновіч // Пралеска. 1996. № 7. С. 17-18.
Педагагічная дзейнасць Цёткі і яе “Беларускі лемантар”
Гімпель Т. Святло “Лучынкі” / Таццяна Гімпель // Роднае слова. 1994. № 7/8. С. 139-141.
Пра дзейнасць Цёткі літаратурным рэдактарам беларускамоўнага часопіса для дзяцей і моладзі “Лучынка” (1914).
Элаіза Пашкевіч (Цётка) Педагагічная спадчына Цёткі / Алена Руцкая // Полымя. 1997. № 6. С. 247-252.
Аб падручніках для дзяцей, аб выданні часопіса “Лучынка”
Марціновіч А. Сорак гадоў і вечнасць / Алесь Марціновіч // Беларуская думка. 2001. № 7. С. 58-63.
Жыццё, творчасць, педагагічная дзейнасць Цёткі
Багдановіч І.Э. Алаіза Пашкевіч (Цётка) і браты І. і А. Луцкевічы ; Дзве стыхіі ў творчасці Цёткі / І.Э.Багдановіч // Авангард і традыцыя : беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння / І.Э. Багдановіч. Мінск, 2001. С. 116-149.
Багдановіч І. Цётка і Луцкевічы / Ірына Багдановіч // Полымя. 1996. № 11. С. 300-309.
Коўтун В. “Толькі патрэбна хмары прагнаць…” / Валянціна Коўтун // Беларусь. 1991. № 6. С. 12-13.
Літаратурна-архіўнае эсэ, прысвечанае ўдзелу Цёткі ў дзейнасці рэвалюцыйнай арганізацыі Нова-Вілейскай псіхіятрычнай лячэбніцы ў 1905 г.
Вітан-Дубейкаўская Ю. Cor ardens : успаміны пра Цётку – Алаізу Пашкевічанку-Кайрыс / Ю. Вітан-Дубейкаўская. З маіх успамінаў пра Цётку / Стэпонас Кайрыс // На суд гісторыі : успаміны, дыялогі : [зборнік] / [укладанне, прадмова і звесткі пра аўтараў Б.І. Сачанкі]. Мінск, 1994. С. 6-23.
Багданава, А. “…Жыве мая ліра нанова!” : вобраз Цёткі ў беларускай скульптуры 1950-1970-х гг. / Аксана Багданава // Роднае слова. 2001. № 6. С. 82-84.
У асноўным пра работы скульптараў З. Азгура і А. Заспіцкага
Арабей, Л.Л. Стану песняй… : жыццё і творчасць Цёткі : дакументальная аповесць / Лідзія Арабей. – Выд. 2-е, дапоўненае, дапрацаванае. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 270 с., [8] л. фат.
Коўтун В. Крыж міласэрнасці : раман : [для ст. школьнага ўзросту] / Валянціна Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – 493 с. : іл. – (Школьная бібліятэка).
Гісторыка-біяграфічная дылогія аб жыцці і творчасці Цёткі
Коўтун В. Суд Алаізы : драматычная паэма / Валянціна Коўтун // Сучасная беларуская драматургія : [драматычныя творы] / рэдактар-укладальнік Д.А. Афяроўскі. Мінск, 1999. С. 197-238.
“Палкая і вечна маладая маці беларускіх паэтэс” : у вянок Цётцы : [падборка вершаў] / Пятрусь Макаль, Еўдакія Лось, Павел Марціновіч [і інш. ; падрыхтавала Людка Сільнова] // Роднае слова. 2001. № 6. С. 85-86.