Женская поэзия

Арсеньева Наталья (Наталля Арсеннева)

МАГУТНЫ БОЖА

Верш Наталлі Арсенневай "Малітва за Беларусь", больш вядомы пад назвай "Магутны Божа" стаў гімнам незалежнай Беларусі.



МAЛIТВА ЗА БЕЛАРУСЬ

Магутны Божа! Уладар сусветаў,
Вялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменне Свае хвалы.
Дай спор у працы спакойнай, шэрай,
На хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу, і веліч веры
Ў нашу праўду, у прышласць - дай!
Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
Краіну нашу і наш народ.

Назад к списку

Поиск

Письмо автору
Карта сайта
 1
eXTReMe Tracker